Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 лютага падпісаў Указ № 34 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве".

    Указам прадугледжваецца прызваць у лютым-маі 2022 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, грамадзян прызыўнога ўзросту, што страцілі права на адтэрміноўку, а таксама на службу ў рэзерве грамадзян з ліку студэнтаў 1-га курса ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь сельскагаспадарчага профілю, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву для прадаўжэння адукацыі і выказалі жаданне прайсці такую службу.

    Прыняцце Указа дасць магчымасць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова правесці мерапрыемствы па прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

    Адначасова Указам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы.