Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 жніўня падпісаў Указ № 297 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве".

    Дакументам прадугледжваецца прызваць у жніўні-лістападзе 2020 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім на дзень прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

    Выкананне Указа дасць магчымасць забяспечыць патрэбнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у ваеннаслужачых тэрміновай службы і службы ў рэзерве.

    Адначасова дакументам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.