Аляксандр Лукашэнка ў Маскве прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогі
- 16
- 3:39
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Маскве прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогі.
Кіраўнік дзяржавы на Краснай плошчы прысутнічаў на парадзе ў гонар 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Перад пачаткам мерапрыемства яго прывітаў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Разам з іншымі лідарамі краін СНД, якія прыбылі ў Маскву, і ветэранамі Аляксандр Лукашэнка назіраў за парадам з трыбуны.
У памяць аб загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны была аб'яўлена мінута маўчання.
Пасля завяршэння парада лідары краін разам усклалі вянок і кветкі да Магілы Невядомага Салдата ў Аляксандраўскім садзе ля сцен Крамля.