Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб узнагароджанні юбілейным медалём да 30-годдзя УНС

    Старшыня Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 лістапада распараджэнне аб узнагароджанні юбілейным медалём "30 год Усебеларускаму народнаму сходу".

    За актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці дзяржавы медаля ўдастоены дэлегаты ўсіх сямі скліканняў Усебеларускага народнага сходу, а таксама тыя, хто ўнёс значны ўклад у станаўленне і развіццё народаўладдзя ў краіне.

    Гэта рашэнне прынята ў знак прызнання іх заслуг перад краінай і ў азнаменаванне 30-годдзя з даты правядзення першага Усебеларускага народнага сходу. У 1996 годзе УНС адыграў вырашальную ролю ў лёсе краіны. І цяпер, з'яўляючыся ўжо канстытуцыйным органам, выступае фундаментам суверэннага і паспяховага развіцця дзяржавы і грамадства, захавання стабільнага палітычнага курсу, міру і згоды на беларускай зямлі.