Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю
- 3
- 0:45
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю.
Самалёт Кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце Санкт-Пецярбурга. Каля трапа яго сустрэў губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка.
Адбудзецца сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Размова пройдзе ў фармаце "сам-насам".
Кіраўнікі дзяржаў у нефармальнай абстаноўцы абмяркуюць найбольш важныя і актуальныя пытанні, звязаныя з развіццём беларуска-расійскіх адносін, рэалізацыяй саюзных праектаў. У цэнтры ўвагі таксама будуць міжнародны парадак дня і тэматыка рэгіянальнай бяспекі.


