Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю

  • 2
  • 1:10

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю.

Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у Глабальным атамным форуме, які пройдзе пад дэвізам "Ад новага тэхналагічнага ўкладу - да новага светапогляду". Гэта цэнтральная падзея "Сусветнага атамнага тыдня", якая праводзіцца ўпершыню і прымеркавана да 80-годдзя атамнай прамысловасці Расіі.

Плануецца, што ў час візіту таксама адбудзецца двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў звераць гадзіннікі па найбольш актуальных пытаннях развіцця беларуска-расійскіх адносін, абмяркуюць абстаноўку ў рэгіёне і міжнародны парадак дня.