Прэзідэнт прыняў кадравыя рашэнні ў судзейскім корпусе

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні ў судзейскім корпусе. Адпаведны Указ № 201 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 22 чэрвеня.

    Назначаны шэраг кіраўнікоў і суддзяў у абласныя і раённыя суды, некаторыя з іх - на новы пяцігадовы тэрмін. У іх ліку Алег Лапека, які прадоўжыць работу на пасадзе намесніка старшыні Мінскага абласнога суда.

    Упершыню назначаны 14 суддзяў. Усе яны пачнуць ажыццяўленне правасуддзя пасля прынясення прысягі.