Адобраны праект змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года. Адпаведны Указ № 9 "Аб праекце міжнароднага дагавора" Кіраўнік дзяржавы падпісаў 11 студзеня.

    Дакумент адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Падрыхтоўка праекта пратакола абумоўлена неабходнасцю актуалізацыі Дагавора аб ЕАЭС з улікам правапрымяняльнай практыкі.

    Змяненні датычацца пытанняў мытнага рэгулявання, гандлю, канкурэнцыі, дзяржаўных закупак, энергетыкі, транспартнага кантролю, тэхнічных рэгламентаў.