Адобраны праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб суднаходстве па ўнутраных водных шляхах
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 422, у адпаведнасці з якім адобраны праект міжурадавага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб суднаходстве па ўнутраных водных шляхах у якасці асновы для правядзення перагавораў.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый, якому дазволена пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама на падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.