Аб праекце міжнароднага дагавора

Указ № 422 ад 12 снежня 2022 г.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 422, у адпаведнасці з якім адобраны праект міжурадавага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб суднаходстве па ўнутраных водных шляхах у якасці асновы для правядзення перагавораў.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый, якому дазволена пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама на падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.