Аблвыканкамам прадастаўлена права фарміраваць сельскагаспадарчыя сыравінныя зоны

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка падпісаў Указ № 375 "Аб замацаванні сыравінных зон".

    Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння эфектыўнай работы перапрацоўчых прадпрыемстваў, а таксама развіцця сыравінных зон.

    Аблвыканкамам прадастаўлена права фарміраваць на тэрыторыі абласцей сыравінныя зоны з сельскагаспадарчых арганізацый і замацоўваць іх за мяса- і малакаперапрацоўчымі прадпрыемствамі.

    Дакумент накіраваны на ўстанаўленне адзінага механізма фарміравання сыравінных зон, што будзе садзейнічаць павелічэнню загрузкі магутнасцей прадпрыемстваў.