Аб замацаванні сыравінных зон

Указ № 375 ад 20 кастрычніка 2025 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка падпісаў Указ № 375 "Аб замацаванні сыравінных зон".

Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння эфектыўнай работы перапрацоўчых прадпрыемстваў, а таксама развіцця сыравінных зон.

Аблвыканкамам прадастаўлена права фарміраваць на тэрыторыі абласцей сыравінныя зоны з сельскагаспадарчых арганізацый і замацоўваць іх за мяса- і малакаперапрацоўчымі прадпрыемствамі.

Дакумент накіраваны на ўстанаўленне адзінага механізма фарміравання сыравінных зон, што будзе садзейнічаць павелічэнню загрузкі магутнасцей прадпрыемстваў.