Зацверджана крэдытнае пагадненне з ЕБРР для рэканструкцыі трасы М3

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў крэдытнае пагадненне (рэспубліканскія масты і рэканструкцыя аўтадарогі М3) паміж Беларуссю і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны Указ № 265.

    Сродкі пазыкі ў суме 259 млн еўра будуць прадастаўлены прадпрыемству "Мінскаўтадар-Цэнтр" для рэалізацыі прадугледжаных пагадненнем мерапрыемстваў.

    Савету Міністраў даручана забяспечваць ва ўстаноўленыя тэрміны пагашэнне і абслугоўванне пазыкі ЕБРР за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, Міністэрству транспарту і камунікацый - кантраляваць выкананне прадугледжаных крэдытным пагадненнем мерапрыемстваў і мэтавае выкарыстанне сродкаў.