Аб зацвярджэнні міжнароднага дагавора і яго рэалізацыі

Указ № 265 ад 9 ліпеня 2020 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў крэдытнае пагадненне (рэспубліканскія масты і рэканструкцыя аўтадарогі М3) паміж Беларуссю і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны Указ № 265.

Сродкі пазыкі ў суме 259 млн еўра будуць прадастаўлены прадпрыемству "Мінскаўтадар-Цэнтр" для рэалізацыі прадугледжаных пагадненнем мерапрыемстваў.

Савету Міністраў даручана забяспечваць ва ўстаноўленыя тэрміны пагашэнне і абслугоўванне пазыкі ЕБРР за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, Міністэрству транспарту і камунікацый - кантраляваць выкананне прадугледжаных крэдытным пагадненнем мерапрыемстваў і мэтавае выкарыстанне сродкаў.