Аб праекце міжнароднага дагавора
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка падпісаў Указ № 79, якім адобраны праект дагавора паміж Беларуссю і Расіяй аб гарманізацыі мытнага заканадаўства і супрацоўніцтве ў мытнай сферы ў якасці асновы для правядзення перагавораў.
Падрыхтоўка міжнароднага дагавора ў сферы мытнага ўзаемадзеяння прадугледжана Асноўнымі напрамкамі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады, зацверджанымі Дэкрэтам Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы 4 лістапада 2021 года.
Праектам дагавора замацоўваюцца напрамкі супрацоўніцтва мытных органаў дзвюх краін (інфармацыйнае ўзаемадзеянне, сумесны мытны кантроль, катэгараванне асоб, якія ажыццяўляюць мытныя аперацыі), стварэнне ў структуры Мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы Міждзяржаўнага цэнтра для каардынацыі работы па кіраванні рызыкамі, а таксама рэалізацыі аналітычных функцый і маніторынгу ажыццяўлення мытных аперацый.
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі ўпаўнаважаны на правядзенне перагавораў па гэтым праекце дагавора і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.
-
Спампаваць 79uk.pdf58 Кб