Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве

Указ № 277 ад 20 ліпеня 2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 ліпеня падпісаў Указ № 277 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве".

У мэтах падтрымання баявой гатоўнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў дакументам прадугледжваецца прызваць у жніўні-лістападзе 2021 года на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім на дзень прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Адначасова Указам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.