Аб кваліфікацыйным экзамене
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 лютага падпісаў Указ № 60 "Аб кваліфікацыйным экзамене", якім удасканальваецца працэдура яго правядзення для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную грамадзянскую службу.
Дакументам устаноўлены фармат гэтага экзамену. Гэта адзіны для ўсіх тэст, распрацаваны Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Правядзенне экзамену такім спосабам дасць магчымасць выключыць суб'ектыўнасць і пратэкцыянізм у кадравай рабоце, а таксама павысіць патрабаванні да асоб, якія паступаюць на дзяржаўную грамадзянскую службу.
У час тэсціравання будзе праведзена праверка ўзроўню ведаў Канстытуцыі Беларусі і іншых заканадаўчых актаў, валоданне якімі неабходна для ўсіх катэгорый дзяржаўных грамадзянскіх служачых.
Пералік пытанняў да экзамену і дэманстрацыйная версія тэставых заданняў для праходжання бясплатнага пробнага тэсціравання будуць размешчаны на сайце Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.