Аб складзе дзяржаўнай камісіі

Указ № 152 ад 14 красавіка 2025 г.

У Беларусі створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе. Адпаведны Указ № 152 падпісаў 14 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Старшынёй камісіі назначаны Намеснік Прэм'ер-міністра Уладзімір Каранік. У склад камісіі ўключаны прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых органаў і грамадскіх арганізацый.

Рэалізацыя Указа дасць магчымасць забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць у выпадку неабходнасці аператыўныя меры рэагавання для выключэння парушэнняў заканадаўства.