Аб узнагароджанні

Указ № 483 ад 22 снежня 2020 г.

Дзяржаўных узнагарод удастоены 43 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, вялікі асабісты ўклад у аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі і ўкараненне новых медыцынскіх тэхналогій, значныя дасягненні ў дарожным будаўніцтве, заслугі ў развіцці сферы адукацыі, культуры і мастацтва.

Ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені ўзнагароджаны начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Турчын, ордэнам Пашаны - старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, ордэнам Францыска Скарыны - ігумення Гродзенскага Свята-Раства-Багародзічнага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра Беларускай праваслаўнай царквы Марыя Глухава (ігумення Гаўрыіла).

Вялікая група работнікаў розных сфер адзначана медалём "За працоўныя заслугі". Сярод іх начальнікі галоўных упраўленняў па ахове здароўя Мінскага і Гомельскага аблвыканкамаў Наталля Баярская і Мікалай Кудзяньчук, генеральныя дырэктары ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст № 6" Васіль Доўгань і ААТ "Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній" Аляксандр Зубік, намеснікі старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандр Кручанаў і Іван Маркевіч, намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Арцём Цуран, начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Юрый Крывашэеў, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці - галоўны ўрач Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Нячай, вадзіцель пагрузчыка філіяла "Дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 13" ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст № 5" Пётр Русак, дырэктар кінатэатра "Кастрычнік" КУП "Гроднааблкінавідэапракат" Уладзімір Хлябіч.

Медаля Францыска Скарыны ўдастоены кіраўнік Навагрудскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы Мікалай Апалька (архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый), артыст-вакаліст - вядучы майстар сцэны Магілёўскай абласной філармоніі Вольга Гарнічар і прафесар кафедры "Лакаматывы" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Леанід Сасноўскі.

Указам таксама прысвоены ганаровыя званні. Артыст-вакаліст Маладзёжнага тэатра эстрады Жанет Бутэрус-Сарока ўдастоена звання заслужанага артыста, намеснік дырэктара (па лячэбнай рабоце) Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава Анатоль Маўрычаў - заслужанага ўрача, генеральны дырэктар РУП "Магілёўаўтадар" Анатоль Лапацін - заслужанага будаўніка.