Аб узнагароджанні

Указ № 465 ад 18 снежня 2020 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 465 аб узнагароджанні ордэнам Маці.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, арганізацый гандлю, адукацыі, спорту, аховы здароўя, сувязі, сацыяльнага абслугоўвання і культуры, хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных паштальён Лельчыцкага ўчастка паштовай сувязі Гомельскага філіяла "Белпошты" Вольга Неўмяржыцкая, настаўнік-дэфектолаг сярэдняй школы № 1 гарадскога пасёлка Карма Людміла Рываненка, работніца Мазырскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна Наталля Язвінская, ліцейшчык пластмас ААТ "Радыётэхніка" Дзіяна Афанасьева, трэнер Лідскай комплекснай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 4 Надзея Высоцкая, ветэрынарны ўрач КСУП "Саўгас "Вялікае Мажэйкава" Марыя Шкляр, памочнік выхавальніка санаторных ясляў-сада № 55 Магілёва Настасся Круглякова, укладчык-упакоўшчык ААТ "Чырвоны харчавік" Наталля Лебедзева.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 79 жыхарак Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.