Аб спрашчэнні працэдур у будаўніцтве і падключэнні аб'ектаў да размеркавальных інжынерных сетак
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 447 "Аб спрашчэнні працэдур у будаўніцтве і падключэнні аб'ектаў да размеркавальных інжынерных сетак".
Дакумент накіраваны на спрашчэнне парадку будаўніцтва дзяржаўнымі прадпрыемствамі індывідуальных жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах, а таксама працэсу іх падключэння да інжынерных сетак.
У адпаведнасці з Указам дзяржаўныя забудоўшчыкі змогуць будаваць такія дамы (з гаспадарчымі пабудовамі да іх) на аснове пашпарта забудоўшчыка, без распрацоўкі праектнай дакументацыі.
Акрамя таго, такім забудоўшчыкам прадастаўляецца права прадаваць узведзеныя аб'екты (у тым ліку недабудаваныя пры высокай ступені гатоўнасці) на аўкцыёне без правядзення работ па іх кансервацыі і дзяржаўнай рэгістрацыі на працягу аднаго года пасля рэгістрацыі зямельнага ўчастка, на якім яны размешчаны.
Адначасова ва Указе прадугледжаны ўмовы, якія даюць магчымасць эксплуатуючым арганізацыям падключаць індывідуальныя жылыя дамы да інжынерных сетак па заяўках грамадзян і юрыдычных асоб (без удзелу забудоўшчыка). Гэта дасць магчымасць зняць празмернае рэгуляванне такога працэсу, скараціць час і кошт выканання гэтых работ, а таксама вызваліць забудоўшчыкаў ад выканання неўласцівых ім функцый.
Указ уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Спампаваць 447uk.pdf
26 Мб