Аб удакладненні асобных паказчыкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду
Указ № 444 ад 28 снежня 2022 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 444 "Аб удакладненні асобных паказчыкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду".
З улікам чаканай у бягучым годзе дынамікі фонду заработнай платы і даных аб фактычным выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за дзевяць месяцаў 2022 года даходы бюджэту фонду павялічваюцца на Br302 563,2 тыс., расходы - на Br189 121,3 тыс., перавышэнне даходаў над расходамі - на Br113 441,9 тыс.
-
Спампаваць 444uk.pdf272 Кб