Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі
Указ № 443 ад 28 снежня 2022 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 443 "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі", якім зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі і страхавыя тарыфы па іх абавязковым страхаванні з дзяржаўнай падтрымкай на 2023 год.
Указам таксама зацверджаны працэнт пакрыцця ўрону і затрат на перасяванне на 2023 год пры гібелі сельскагаспадарчых культур, працэнт пакрыцця ўрону пры гібелі (падзяжы), экстранным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі на 2023 год.
Дакумент накіраваны на забеспячэнне страхавой абароны вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі.
-
Спампаваць 443uk.pdf406 Кб