Аб павышэнні аператыўнасці і якасці нарматворчай дзейнасці

Указ № 415 ад 17 лістапада 2020 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада падпісаў Указ № 415 "Аб павышэнні аператыўнасці і якасці нарматворчай дзейнасці".

Дакумент забяспечвае сістэмнае ўдасканаленне нарматворчай дзейнасці, у тым ліку павышэнне яе аператыўнасці і якасці. Указам уводзіцца планаванне падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта Беларусі і Урада, якія ўстанаўліваюць новае рэгуляванне або сістэмна змяняюць існуючае.

Адначасова ўстанаўліваецца, што карэкціроўка заканадаўчых актаў і пастаноў Савета Міністраў павінна ажыццяўляцца не часцей як адзін раз у два гады (сёння гэты тэрмін складае не часцей як раз у год). Выключэнне зроблена для выпадкаў, калі ўнясенне змяненняў неабходна для аператыўнага ўрэгулявання найбольш важных пытанняў.

Акрамя таго, скарачаюцца тэрміны распрацоўкі і ўзгаднення праектаў (напрыклад, агульны тэрмін узгаднення скарочаны з 10 да 7 дзён). Вызначаецца парадак падрыхтоўкі тэрміновых праектаў, накіраваных на вырашэнне першачарговых задач. Агульны тэрмін іх падрыхтоўкі не можа перавышаць 10 дзён, а ўзгаднення - двух дзён.

У адпаведнасці з дакументам павышаецца таксама працэдурная самастойнасць дзяржаўных органаў у нарматворчым працэсе, забяспечваецца далейшая лічбавізацыя нарматворчай дзейнасці.