Аб праекце міжнароднага дагавора
Указ № 409 ад 16 лістапада 2026 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада падпісаў Указ № 409, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб адзінай аграрнай палітыцы ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Міжнародным дагаворам замацоўваюцца асноўная мэта і напрамкі рэалізацыі аграрнай палітыкі. Заключэнне пагаднення будзе садзейнічаць развіццю адзінага аграрнага рынку Саюзнай дзяржавы.
Паўнамоцтвы на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне прадастаўлены Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання.
Спампаваць 409uk.pdf
665 Кб