Аб узнагароджанні

Указ № 298 ад 2 верасня 2026 г.

Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены аграрыі і калектывы работнікаў сельгаспрадпрыемстваў Брэсцкай вобласці за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё АПК, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Адпаведныя Указ і Распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 

Ордэнам Працоўнай Славы ўзнагароджана ААТ "Святая Воля" Івацэвіцкага раёна, ордэнам Пашаны - трактарыст-машыніст ААТ "Астрамечава" Брэсцкага раёна Анатоль Тамчук. 

Медаля "За працоўныя заслугі" ўдастоены вадзіцель аўтамабіля ААТ "Почапава" Пінскага раёна Генадзь Грушэўскі, дырэктар ААТ "Вінец" Бярозаўскага раёна Яўген Шымчук, трактарысты-машыністы ААТ "Рагазнянскі" Жабінкаўскага раёна і СВК "Фядорскі" Столінскага раёна Аляксандр Місіюк і Міхаіл Пацукевіч. 

Ганаровае званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі прысвоена дырэктару ААТ "Велікасельскае Агра" Пружанскага раёна Васілю Севасцьянчыку. 

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена калектыву СУП "Савушкін-Прамень", а таксама персанальна шэрагу работнікаў. У іх ліку трактарысты-машыністы сельгаспрадпрыемстваў "Вазнясенскі" Жабінкаўскага раёна і "Святая Воля" Івацэвіцкага раёна Валерый Дзямідчык і Васіль Карчомны, вадзіцель аўтамабіля аддзялення Мінкавічы ААТ "Белавежскі" Камянецкага раёна Ігар Раманюк. 

Акрамя таго, Падзякі Прэзідэнта ўдастоены работнікі, якія ў перыяд уборачнай кампаніі дапамагалі аграрыям і дасягнулі высокіх вытворчых паказчыкаў. Гэта старшы інструктар і вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Пружанскага РАНС, трактарыст-машыніст сельгаспрадпрыемства "Жураўлінае" Вячаслаў Бірук; ахоўнік вартавой аховы Ленінскага (горада Брэста) аддзела Дэпартамента аховы МУС Уладзімір Дудар, які працаваў трактарыстам-машыстам у ААТ "Астрамечава".