Аб мэтавых паказчыках грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2026 год
Указ № 386 ад 3 лістапада 2025 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада падпісаў Указ № 386, якім зацверджаны мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2026 год. Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага росту эканомікі.
Пералік паказчыкаў адпавядае патрабаванням, што прад'яўляюцца да работы Нацыянальнага банка і банкаўскай сістэмы ў цэлым, - садзейнічанне эканамічнаму росту разам з падтрыманнем цэнавай і фінансавай стабільнасці.
Указам устаноўлены наступныя паказчыкі:
- прырост спажывецкіх цэн - не больш за 7%;
- міжнародныя рэзервовыя актывы - не менш за $9,2 млрд (важнейшы індыкатар эканамічнай бяспекі краіны і яе фінансавай устойлівасці);
- доля неабслугоўваемых актываў банкаў у актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, - не больш за 10% (ўтрыманне такога ўзроўню забяспечыць стабільнасць усёй банкаўскай сістэмы);
- каэфіцыент даступнасці аўтаматызаваных сістэм удзельнікаў плацежнага рынку Рэспублікі Беларусь, з дапамогай якіх забяспечваецца правядзенне разліковых аперацый, - не ніжэй за 99,8%;
- прырост аб'ёму інвестыцыйнага фінансавання - не менш за 13% (для забеспячэння падтрымкі інвестыцыйнага крэдытавання).