Аб праекце міжнароднага дагавора
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 385, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастаноў па справах аб спагнанні аліментаў ад 3 сакавіка 2015 года.
Гэтым міжнародным дакументам прадугледжваецца магчымасць накіравання выканаўчых дакументаў спагнаннікамі і органамі прымусовага выканання ва ўпаўнаважаны орган другога боку пагаднення пры наяўнасці звестак аб працаўладкаванні даўжніка.
Прадугледжваецца таксама далейшае выкананне выканаўчага дакумента, што паступіў ва ўпаўнаважаны орган, у выпадку змены арганізацыі або іншай асобы, якая выплачвае даўжніку даход.
На правядзенне перагавораў і падпісанне пратакола пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважана Міністэрства юстыцыі.
-
Спампаваць 385uk.pdf711 Кб