Аб будаўніцтве размеркавальных электрычных сетак

Указ № 381 ад 5 кастрычніка 2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў Указ № 381 "Аб будаўніцтве размеркавальных электрычных сетак".

Указам устанаўліваецца парадак фінансавання работ па праектаванні і рэканструкцыі размеркавальных электрычных сетак для электразабеспячэння адасобленых жылых дамоў. Энергазабеспячальным арганізацыям Мінэнерга прадастаўляецца права выступаць заказчыкамі па праектаванні і ўзвядзенні такіх сетак.

Фінансаванне работ па праектаванні і рэканструкцыі самартызаваных размеркавальных электрычных сетак будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, несамартызаваных размеркавальных электрычных сетак - з прыцягненнем сродкаў грамадзян (у памеры не большым за 30% ад кошту рэканструкцыі).

Указам устанаўліваецца норма аб частковым кампенсаванні сродкаў грамадзянам пры падключэнні новых спажыўцоў да размеркавальных электрычных сетак, рэканструяваных з прыцягненнем сродкаў гэтых грамадзян.

Парадак арганізацыі праектавання і рэканструкцыі размеркавальных электрычных сетак, а таксама кампенсавання затрат па далучэнні да гэтых сетак будзе вызначаны Саветам Міністраў.