Аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі

Указ № 367 ад 27 верасня 2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 верасня падпісаў Указ № 367 "Аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі".

Дакументам прадугледжана, што з 1 кастрычніка 2022 года работнікам прадастаўляецца права выплачваць дадатковы страхавы ўзнос на накапляльную пенсію ў памеры да 10% заработку (у дадатак да абавязковага страхавога ўзносу ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў памеры 1% заработнай платы). 

Адначасова работадаўцы будуць абавязаны рабіць суразмерныя узносам работнікаў даплаты (але не больш як 3%) на накапляльныя пенсіі са сродкаў, прадугледжаных на выплату абавязковага 28-працэнтнага ўзносу ў бюджэт ФСАН. 

Удзельнічаць у новай сістэме страхавання змогуць працуючыя грамадзяне, якім да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту застаецца не менш як 3 гады. Назбіраныя сродкі яны будуць атрымліваць роўнымі долямі штомесяц на працягу 5 або 10 гадоў. 

Указам устаноўлена, што страхавыя рэзервы па накапляльным пенсійным страхаванні будуць размяшчацца на рахунках у банках і ўкладвацца ў аб'екты інвестыцый у агульнаўстаноўленым для страхавых арганізацый парадку. 

Адлічэнні ў гарантыйныя фонды па накапляльным пенсійным страхаванні вызначаны ў памеры 0,5% ад сумы страхавых узносаў і штомесяц пералічаюцца страхоўшчыкам у рэспубліканскі бюджэт. 

Ажыццяўляць добраахвотнае пенсійнае страхаванне будзе РУСП "Стравіта", якое цяпер ужо займаецца добраахвотным страхаваннем жыцця і дадатковай пенсіі.