Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 493 ад 16 кастрычніка 2014 года "Аб развіцці безнаяўных разлікаў")

Указ № 37 ад 1 лютага 2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 лютага падпісаў Указ № 37, якім карэкціруецца Указ № 493 ад 16 кастрычніка 2014 года "Аб развіцці безнаяўных разлікаў".

Дакументам прадугледжаны два асноўныя змяненні. Першае датычыцца гранічнага памеру плацяжу (сумы плацяжоў у сукупнасці) наяўнымі грашовымі сродкамі за тавары (работы, паслугі), рэалізуемыя юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі фізічным асобам у рамках адной здзелкі. Гэты памер зніжаны з 1 тыс. базавых велічынь да 500 базавых велічынь (або ў пераліку з Br29 тыс. да Br14,5 тыс.). Адпаведная норма ўступіць у сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання Указа.

Другое змяненне датычыцца сферы падаткаабкладання. Даходы фізічных асоб, выплачаныя банкамі Беларусі ў выглядзе працэнтаў ад сумы аплаты тавараў (работ, паслуг) пры выкарыстанні картак, сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, не прызнаюцца аб'ектам падаткаабкладання, але толькі калі гэтыя даходы не перавышаюць 2% ад сумы такой аплаты. Гэта норма распаўсюджваецца на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2021 года, і будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2026 года.