Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы, якія датычацца ўдасканалення дзейнасці сістэмы органаў дзяржаўнай бяспекі.
У адпаведнасці з Указам № 356 уносяцца змяненні ў шэраг ранейшых указаў Кіраўніка дзяржавы ў развіццё палажэнняў абноўленага Закона "Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь" ад 6 кастрычніка 2022 года.
Прадугледжана падпарадкаванне органаў дзяржаўнай бяспекі выключна Прэзідэнту Беларусі, удасканальваецца іх сістэма. На гэта ў тым ліку накіраваны Указ Кіраўніка дзяржавы № 355, які прадугледжвае рэарганізацыю дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь" у Акадэмію нацыянальнай бяспекі. Дакументам таксама зацвярджаецца статут гэтай установы адукацыі.
Савету Міністраў і Камітэту дзяржбяспекі даручана да 1 студзеня 2023 года прыняць меры па рэалізацыі названых указаў.
-
Спампаваць 356uk.pdf178 Кб