Аб Савеце па стратэгічных праектах

Указ № 357 ад 20 лістапада 2023 г.

У мэтах удасканалення дзейнасці па планаванні, распрацоўцы і рэалізацыі стратэгічных праектаў, укараненні ў вытворчасць вынікаў навуковай дзейнасці пры Прэзідэнце Беларусі створаны Савет па стратэгічных праектах. Адпаведны Указ № 357 "Аб Савеце па стратэгічных праектах" Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 лістапада.

Забеспячэнне дзейнасці Савета ўскладаецца на Нацыянальную акадэмію навук Беларусі. Узначаліць яго Старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.

Асноўнымі задачамі Савета вызначаны каардынацыя работы па пошуку і адборы перспектыўных стратэгічных праектаў, а таксама іх суправаджэнне; аналіз актуальнасці, палітычнай і эканамічнай мэтазгоднасці, канкурэнтаздольнасці прапанаваных і рэалізуемых стратэгічных праектаў; выпрацоўка прапаноў аб удасканаленні дзейнасці па рэалізацыі стратэгічных праектаў.