Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Указ № 353 ад 14 лістапада 2023 г.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада падпісаў Указ № 353, які прадугледжвае прывядзенне Статута Нацыянальнага банка ў адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, а таксама з законамі ад 12 ліпеня 2023 года "Аб змяненні законаў па пытаннях банкаўскай дзейнасці", ад 19 красавіка 2022 года "Аб плацежных сістэмах і плацежных паслугах" і ад 1 чэрвеня 2022 года "Аб дзяржаўнай службе".

Указам удакладняецца парадак назначэння і вызвалення з пасады Старшыні і членаў Праўлення Нацыянальнага банка, карэкціруюцца палажэнні, якія датычацца пытанняў вядзення бухгалтарскага ўліку і складання фінансавай справаздачнасці, удакладняюцца функцыі Нацбанка па дзяржаўным рэгуляванні рэйтынгавай дзейнасці. Са Статута Нацбанка выключаюцца асобныя функцыі, ужо замацаваныя ў Банкаўскім кодэксе.