Аб аб'ектах абыходжання з радыеактыўнымі адходамі

Указ № 349 ад 1 кастрычніка 2025 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў Указ № 349 "Аб аб'ектах абыходжання з радыеактыўнымі адходамі".

Дакумент прадугледжвае ўнясенне змяненняў ва Указ ад 12 красавіка 2023 года № 101 "Аб арганізацыі сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі". Папраўкі датычацца вызначэння заказчыка і генеральнага падрадчыка будаўніцтва пункта пахавання радыеактыўных адходаў.

У якасці заказчыка гэтых работ будзе выступаць РУП "Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі", генпадрадчыка - дзяржпрадпрыемства "Белэнергабуд" - кіруючая кампанія холдынга".