Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Указ № 348 ад 8 лістапада 2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 348, накіраваны на прывядзенне ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй актаў Кіраўніка дзяржавы, якія рэгулююць пытанні нарматворчай дзейнасці і прадастаўлення прававой інфармацыі.

Дакументам, у прыватнасці, прадугледжана змяненне пераліку прававых актаў, што ўключаюцца ў Нацыянальны рэестр прававых актаў (ён дапаўняецца рашэннямі Усебеларускага народнага сходу), выключэнне механізма падрыхтоўкі праектаў дэкрэтаў і ўнясення іх на разгляд Кіраўніка дзяржавы.

Замацоўваецца неабходнасць атрымання згоды Прэзідэнта на ўнясенне ў Палату прадстаўнікоў праектаў законаў, якія прадугледжваюць прызнанне страціўшымі сілу дэкрэтаў Кіраўніка дзяржавы (іх структурных элементаў).

Акрамя таго, указы прыводзяцца ў адпаведнасць з новымі прадпісаннямі Закона "Аб нарматыўных прававых актах" (у частцы выкарыстанай тэрміналогіі), а таксама ўдакладняюцца з улікам правапрымяняльнай практыкі.