Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 276 ад 15 мая 2008 г.)
Указ № 334 ад 26 кастрычніка 2023 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка падпісаў Указ № 334, які прадугледжвае комплексную карэкціроўку Палажэння аб дыпламатычнай службе, зацверджанага Указам ад 15 мая 2008 года № 276.
У новай рэдакцыі Палажэння ўдакладняюцца асноўныя паняцці, парадак паступлення на дыпламатычную службу, яе праходжання і спынення, уводзяцца дадатковыя абмежаванні для прыёму і знаходжання на дыпламатычнай службе.
Абноўленыя нормы ўлічваюць змяненне міжнароднай абстаноўкі, падыходы і даручэнні Кіраўніка дзяржавы да арганізацыі работы органаў дыпламатычнай службы, характар вырашаемых ёю на гэтым этапе задач.
З Палажэння выключаны дубліруючыя нормы, якія змешчаны ў заканадаўстве аб працы, аб дзяржаўнай цывільнай службе і іншых актах.