Аб устанаўленні тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2026 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 студзеня падпісаў Указ № 33 "Аб устанаўленні тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2026 год". Дакументам устаноўлены гранічна дапушчальныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на бягучы год.
У выніку плацяжы для насельніцтва (у разліку на сям'ю з трох чалавек, якія пражываюць у двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м, пры нарматыўным спажыванні паслуг) павысяцца ў межах 0,5 базавай велічыні, або на Br22,5.
Павышэнне тарыфаў праводзіцца ў два этапы. Са студзеня - на ўсе паслугі, за выключэннем ацяплення і гарачага водазабеспячэння, на Br19,37. З чэрвеня - на цеплавую энергію на мэты ацяплення і гарачага водазабеспячэння на Br3,13.
Удзельная вага жыллёва-камунальных плацяжоў у даходзе сям'і з трох чалавек пры двух працуючых, якія атрымліваюць сярэднерэспубліканскую заработную плату, у 2026 годзе складзе 3,5%, сям'і з двух пенсіянераў - 7,5%.
Пры гэтым будзе прадоўжана работа па дзяржаўнай падтрымцы насельніцтва праз прадастаўленне безнаяўных жыллёвых субсідый. Іх могуць атрымаць грамадзяне і сем'і пры ўмове, што штомесячная сума камунальных плацяжоў перасягае 20% іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% - у сельскай мясцовасці.
Спампаваць 33uk.pdf
10 Мб