Аб праектах міжнародных дагавораў

Указ № 321 ад 20 жніўня 2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола паміж урадамі Беларусі і Расіі аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння пагаднення аб парадку выкарыстання і ўтрымання радыёстанцыі Вілейка ад 6 студзеня 1995 года. Адпаведны Указ № 321 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 20 жніўня.

Гэтым жа ўказам Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пратакола аб прадаўжэнні пагаднення аб парадку завяршэння будаўніцтва, выкарыстання і ўтрымання вузла Баранавічы сістэмы папярэджвання аб ракетным нападзенні ад 6 студзеня 1995 года.

Міністэрства абароны ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў па праектах пратаколаў і падпісанне дакументаў пры дасягненні дамоўленасцей у межах адобраных праектаў.