Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

Указ № 320 ад 29 жніўня 2025 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз".

Указам ствараюцца неабходныя прававыя асновы праходжання службы ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз курсантамі Акадэміі МУС, якія навучаюцца ў інтарэсах гэтага ведамства.

З улікам спецыфікі нясення службы і выконваемых задач удасканальваецца сістэма рэчавага забеспячэння супрацоўнікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Заснаваны нагрудны знак узнагароды Дзяржаўнага камітэта "За адзнаку" і нагрудны кваліфікацыйны знак, зацверджаны палажэнні аб гэтых знаках, іх апісанні і выявы.