Аб праекце міжнароднага дагавора
Указ № 318 ад 28 жніўня 2025 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў два праекты міжнародных дагавораў, якія датычацца ШАС.
Адпаведныя ўказы № 318 і № 319 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 28 жніўня.
У прыватнасці, адобраны праект пагаднення паміж дзяржавамі - членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва аб Антынаркатычным цэнтры ШАС.
Прэзідэнт таксама адобрыў праект пагаднення аб Універсальным цэнтры па процідзеянні выклікам і пагрозам бяспецы дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Спампаваць 318uk.pdf
677 Кб