Аб праекце міжнароднага дагавора

Указ № 31 ад 9 лютага 2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 лютага падпісаў Указ № 31, якім адобраны праект мемарандума аб абавязацельствах Беларусі ў мэтах атрымання статусу дзяржавы - члена Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

З 2010 года Беларусь з'яўляецца партнёрам па дыялогу ШАС, а з 2015-га мае статус наглядальніка пры арганізацыі. У 2022 годзе пачата працэдура прыёму рэспублікі ў члены ШАС. Для афармлення ўдзелу трэба падпісаць і ратыфікаваць мемарандум, а таксама далучыцца да шэрага дакументаў, якія складаюць дагаворна-прававую базу гэтага інтэграцыйнага аб'яднання.

Праектам мемарандума вызначаны агульныя абавязацельствы Беларусі выконваць мэты і прынцыпы міжнародных дагавораў, прынятых у ШАС, тэрміны далучэння да такіх дагавораў, фінансавыя аспекты ўступлення ў арганізацыю, а таксама палажэнні аб замяшчэнні квотных пасад у яе органах.

Паўнамоцтвы на падпісанне мемарандума прадастаўлены Міністэрству замежных спраў.