Аб удасканаленні сістэмы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз
Указ № 24 ад 6 лютага 2023 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 лютага падпісаў Указ № 24 "Аб удасканаленні сістэмы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз".
Дакумент прадугледжвае рэарганізацыю шэрага міжраённых аддзелаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз шляхам далучэння да іх малаколькасных аддзелаў, што дазволіць павялічыць колькасць штатных пасад судовых экспертаў.
Названыя арганізацыйна-штатныя мерапрыемствы накіраваны на больш рацыянальнае выкарыстанне існуючых рэсурсаў, пашырэнне экспертных магчымасцей рэгіянальных падраздзяленняў, забеспячэнне правядзення большай колькасці экспертыз па тэрытарыяльным прынцыпе.
-
Спампаваць 24uk.pdf149 Кб