Аб узнагароджанні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка падпісаў Указ № 309 аб узнагароджанні ордэнам Маці.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы з розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай галіны, банкаўскага сектара, арганізацый харчовай прамысловасці, транспартнай і турыстычнай сферы, жыллёва-камунальнай, дарожнай, лясной гаспадаркі, спажыўкааперацыі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, Следчага камітэта, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных - акушэрка Бярозавіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Марына Ганага, бухгалтар ААТ "Жабінкаўскі камбікормавы завод" Таццяна Заяц, настаўнік пачатковых класаў Русіноўскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна Алена Хандрыка, заатэхнік-селекцыянер Докшыцкага райаграсэрвіса Марына Кудрашова, аператар машыннага даення малочнатаварнай фермы "Бабровічы" прадпрыемства "Даманавічы-Агра" Калінкавіцкага раёна Кацярына Пахомава, аператар вылічальных машын філіяла "Калінкавіцкі малочны камбінат" ААТ "Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат" Вольга Семянюк, следчы аддзялення Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Алена Бабко, вядучы спецыяліст па кадрах ААТ "Барысаўжылбуд" Кацярына Крук, прадавец упраўлення па гандлі ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ" Святлана Мамыка, птушкавод СЗАТ "Агралінк" Вікторыя Бодрас, вадзіцель трамвая філіяла "Трамвайны парк" прадпрыемства "Мінсктранс" Ганна Бардзюгова і эканаміст цэнтра бухгалтарскага ўліку фінансавага забеспячэння Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Інга Дрыгановіч.
Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 227 жыхарак усіх абласцей Беларусі і Мінска.
-
Спампаваць 309uk.pdf865 Кб