Аб будаўніцтве аб'ектаў сотавай сувязі
Указ № 301 ад 11 жніўня 2025 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 жніўня падпісаў Указ № 301 "Аб будаўніцтве аб'ектаў сотавай сувязі".
Дакумент падпісаны ў мэтах развіцця інфраструктуры сетак электрасувязі, укаранення новых тэхналогій, павышэння якасці і даступнасці аказваемых паслуг.
Указ прадугледжвае стварэнне ўмоў для спрашчэння будаўніцтва і абслугоўвання аб'ектаў сотавай рухомай электрасувязі, інжынернай і транспартнай інфраструктуры, неабходнай для забеспячэння іх функцыянавання. Акрамя таго, вызначаюцца асаблівасці прыёмкі такіх аб'ектаў у эксплуатацыю.