Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта

Указ № 139 ад 1 красавіка 2025 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка падпісаў Указ № 139 "Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта". Дакумент накіраваны на далейшае развіццё ў Беларусі сучаснай інфраструктуры сетак электрасувязі на аснове ўкаранення ў інтарэсах дзяржавы, грамадзян і бізнесу новых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Указам прадугледжана стварэнне сеткі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі IMT-2020 (5G) па мадэлі адзінага інфраструктурнага аператара з уключэннем у склад гэтай сеткі адзінай сеткі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі LTE (4G).

У выніку рэалізацыі праекта плануецца павышэнне даступнасці і якасці мабільнай сувязі і хуткасці інтэрнэту за кошт актыўнага ўкаранення тэхналогіі 5G і павелічэння ахопу тэрыторыі краіны сувяззю па тэхналогіі LTE.