Аб праекце міжнароднага дагавора
Указ № 296 ад 4 жніўня 2025 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Непалам аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны Указ № 296.
Міністэрства замежных спраў упаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.
Спампаваць 296uk.pdf
677 Кб