Аб павышэнні пенсій

Указ № 24 ад 31 студзеня 2022 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 студзеня падпісаў Указ № 24 "Аб павышэнні пенсій".

Дакументам прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій з 1 сакавіка 2022 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій.

У выніку пераразліку з 1 сакавіка 2022 года пенсіі павялічацца ў сярэднім на 6,3%.