Аб праекце міжнароднага дагавора

Указ № 229 ад 9 ліпеня 2026 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Беларуссю і Індыяй аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі. Адпаведны Указ № 229 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 9 ліпеня.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі.