Аб пастаўках сельскагаспадарчай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб

Указ № 223 ад 8 ліпеня 2026 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 ліпеня падпісаў Указ № 223, накіраваны на спрашчэнне ўмоў выдачы авансаў пры пастаўках сельскагаспадарчай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб. Дакумент уносіць карэкціроўкі ў адпаведны Указ ад 17 ліпеня 2014 года № 350.

Прадугледжваецца наяўнасць пастаянна дзеючых закупачных цэн на сельгаспрадукцыю, якія будуць карэкціравацца з улікам аб'ектыўных прычын. Гэта дасць магчымасць арганізацыям, што перапрацоўваюць такую прадукцыю, загадзя заключаць дагаворы пастаўкі і праводзіць авансаванне сельгасвытворцаў.